У Беларусі стартавала рэспубліканская акцыя "Бяспечны Новы год"

12 декабря 2015

Супрацоўнікі МНС правяраюць выкананне супрацьпажарных правілаў у розных установах і арганізацыях. У першую чаргу інспектуюць палацы і цэнтры культуры, дзе пройдуць масавыя навагоднія ўрачыстасці. Напрыклад, у Магілёве не толькі праверыць, але і нагадаць аб правілах бяспекі, а таксама, як дзейнічаць у выпадку пажару, ратавальнікі прыйшлі ў шпіталь для ветэранаў. Пажылым людзям уручылі памяткі аб тым, як паводзіць сябе ў выпадку надзвычайнага здарэння. У гэтыя дні ратавальнікі таксама наведваюць школы і ўніверсітэты.

Па словах супрацоўнікаў МНС, прэвентыўныя меры дзейсныя. Прафілактычныя сустрэчы і гутаркі, аповед аб наступствах неабдуманага абыходжання з агнём дазваляюць паменшыць колькасць здарэнняў.