У Беларусі створана міжведамасная рабочая група па праверцы сістэмы аховы здароўя

20 января 2023

Рабочая група па праверцы сістэмы аховы здароўя створана ў Беларусі. (Распараджэнне сёння падпісаў Прэзідэнт). У цэнтры ўвагі эфектыўнасць функцыянавання сістэмы ў частцы аказання меддапамогі насельніцтву. У складзе групы кваліфікаваныя медыкі з дастатковым вопытам. У дапамогу (пры неабходнасці)   кіраўнікі і спецыялісты рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання, профільных ведамстваў і мясцовая ўлада. Да 31 сакавіка рабочая група павінна падаць Прэзідэнту даклад аб выніках праверкі і прапановы па вырашэнні праблемных пытанняў.