У Беларусі створаць новую сістэму барацьбы з наркагандлем

21 марта 2014

Сёння віцэ-прэм'ер Анатоль Тозік на міжведамасным савеце па папярэджанні п'янства, алкагалізму і наркаманіі заявіў пра неэфектыўнасць цяперашніх мер. Праца ўсіх ведамстваў пабудавана правільна, але асаблівую асцярогу выклікае лавінападобнае распаўсюджванне новага пакалення сінтэтычных наркотыкаў - так званага спайсу. У супрацьстаянні наркатрафіку можна выкарыстоўваць любыя меры. І зараз, на думку віцэ-прэм'ера, надышоў час узмацніць адказнасць кур'ераў і гандляроў зеллем.


Мікалай Карпенкаў, начальнік упраўлення наркакантролю МУС Беларусі: Як кіраўнік наркакантролю я адказна заяўляю, усё становішча ў Беларусі па наркагандлі знаходзіцца пад поўным кантролем. Ідзе мэтанакіраваная і засяроджаная праца. Калі ў 2013 годзе была ўзбуджаная 1000 крымінальных спраў, то ў 2014 за гэты ж перыяд - 1800, і гэта менавіта распаўсюджвальнікі. Спіс забароненых рэчываў максімальна папоўнены.


Пасля перамогі над рынкам опіўмных наркотыкаў рэзка вырас трафік так званых курыльных сумесяў. Яго доля на сёння вырасла да 70%. Сёлета знайшлі ўжо 4 падпольныя лабараторыі па вытворчасці спайсу. За апошнія паўтара месяца ад сінтэтычных наркотыкаў пазбавіліся жыцця 7 чалавек.