У Беларусі захоўваецца высокі клас пажаранебяспекі

27 апреля 2019
У Беларусі захоўваецца высокі клас пажаранебяспекі  нягледзячы на начныя дажджы і спрыяльныя для ратавальнікаў прагнозы сіноптыкаў - чакаюцца ападкі.

Да раніцы атрымалася зладзіцца з ачагамі гарэння і ліквідаваць пажар на тэрыторыі Вільемскага лясніцтва Палескага лясгаса каля вёскі Альманы Столінскага раёна.

Нагадаем, праз вогненную стыхію ў Брэсцкай, Мінскай, Віцебскай і Гомельскай абласцях  уведзена забарона на наведванне лясоў. Знаходзіцца ў гушчарах небяспечна. Узгаранням спрыяюць засушлівае надвор'е, нізкі ўзровень вільготнасці і парывісты вецер.