Падрыхтоўка да ІІ Еўрапейскіх гульняў ідзе поўным ходам

19 июня 2018

Паказаць Беларусь Еўропе ва ўсёй красе - як мэта, а ІІ Еўрапейскія гульні - як магчымасць яе дасягнення.

Падрыхтоўка да спартыўнага форуму ідзе поўным ходам, аб яе працэсе сёння дырэкцыя турніру дала справаздачу прадстаўнікам каардынацыйнай камісіі Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў. Спартыўныя функцыянеры засталіся задаволены тэмпамі і адзначылі, што нават за апошнія тры тыдні зроблена нямала.

Пры гэтым члены камісіі звярнулі ўвагу на неабходнасць папулярызацыі Беларусі як турыстычнай краіны. Сёння адна з галоўных задач - завабіць як мага больш турыстаў.

Златка Мацеша, намеснік старшыні кардынацыйнай камісіі ЕАК: "Калі параўноўваць падрыхтоўку I і II Еўрапейскіх гульняў, то розніца вялізная. У Баку не было такой каманды прафесіяналаў, як у Мінску. Была сітуацыя, што па некаторых відах спорту не было нават сваіх федэрацый. Нам даводзілася ўсё ствараць з нуля, мы прывозілі сваіх экспертаў, таму і каманда была інтэрнацыянальнай. Вы ўжо прайшлі арганізацыю чэмпіянату свету па хакеі, і (як камплімент Мінску) і з Еўрапейскімі гульнямі ўсё выдатна атрымліваецца”.

Апошнім часам дырэкцыя Еўрапейскіх гульняў значна дадала ў штаце, што дапамагло закрыць усе асноўныя функцыянальныя напрамкі. А хутка аперацыйныя каманды будуць сфарміраваныя на кожным аб'екце турніру.