У Беларусі сёння развяваюцца пунсовыя сцягі Кастрычніка

7 ноября 2016

Паслядоўнікі ідэй сацыяльнай роўнасці і справядлівасці па традыцыі сабраліся ў Мінску на плошчы Незалежнасці ля помніка правадыру пралетарыяту Уладзіміру Леніну. Некалькі сотняў чалавек усклалі да падножжа манумента кветкі ў памяць пра падзеі 99-гадовай даўнасці.

Яшчэ адзін манумент правадыру Кастрычніцкай рэвалюцыі з'явіцца сёння ў скверы 70 гадоў МТЗ. Пасля адкрыцця помніка гледачам пакажуць і новую распрацоўку інжынераў трактарнага завода. Суперсучасны "Беларус" стане адным з самых магутных трактароў у свеце - у яго пад капотам хаваецца 450 конскіх сіл.

Суперсовременный "Беларус"