У Беларусі сёння пройдзе самы маштабны зарапад у гэтым годзе

12 августа 2017

Каля тысячы жаданняў за адну ноч можна загадаць гэтай ноччу, бо будзе самы яркі метэарытны дождж за ўвесь перыяд патоку. Бачна яго ўсюды, але ўсё ж астраномы раяць выехаць за горад. Калі верыць іх прагнозам, то кожную хвіліну з нябёсаў будзе падаць як мінімум 2 зоркі. Для патоку Персеіды характэрна хуткасць падзення каля 60 кіламетраў за секунду. Таму часціцы, валодаючы вельмі вялікай энергіяй, літаральна ўспыхваюць.

Святлана Кузьміна, лектар Мінскага планетарыя: "Метэор - гэта ўспышка. Часам яна ўспыхвае і адразу згасае, часам гэта ўспышка і кароткі ад яе след. Персеіды - гэта як раз найбольш магутны паток за год. Сёлета ад 100 да 150 за гадзіну можна налічыць. Дзе лічыць? Паўночны ўсход, усход".

Для кожнай пары года ёсць свае характэрныя зарапады. Восенню можна будзе назіраць за метеорным патокам Леаніды, а прама перад Новым годам - Гемініды.