У Беларусі сёння пачнуць выдаваць сертыфікаты цэнтралізаванага тэсціравання

10 июля 2017

Тыя, хто здаў ЦТ у тэрмін, сертыфікаты пачнуць атрымліваць ужо сёння. Забраць іх можна толькі там, дзе праходзіла выпрабаванне. Для атрымання неабходны пашпарт і пропуск на ЦТ з адзнакай "тэсціраванне прайшоў". У выпадку згубы пропуску трэба напісаць заяву на выдачу сертыфіката.