Улады Украіны ўзмоцняць меры бяспекі на дарогах

21 июля 2018

З такім даручэннем да нацпаліцыі звярнуўся першы намеснік кіраўніка МУС краіны Сяргей Яравой.

Напярэдадні сітуацыю на дарогах абмяркоўвалі на тэрміновай нарадзе. Раніцай у пятніцу на трасе Кіеў - Адэса ля пасёлка Крывое Возера трапіў у ДТЗ беларускі мікрааўтобус. Ён урэзаўся ў грузавік, які стаяў ля правага боку праезнай часткі. Кіроўца і чацвёра пасажыраў загінулі на месцы, яшчэ 12 чалавек атрымалі траўмы. Вадзіцель фуры затрыманы і дае сведчанні.

Падобнае ДТЗ адбылося напярэдадні і на трасе Кіеў - Чоп. У выніку сутыкнення маршруткі і фуры загінулі 10 чалавек. А ў Хмяльніцкай вобласці сутыкнуліся грузавік і легкавы аўтамабіль, у якім ехала сям'я. Шлюбная пара і іх маленькая дачка памерлі. Для расследавання інцыдэнтаў створаная ўрадавая камісія.