У Беларусі сёння Дзень працаўнікоў сацыяльнай абароны

5 января 2021
У віншаванні з прафесійным святам прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка адзначыў - Беларусь - сацыяльна арыентаваная дзяржава, якая гарантуе неабходную падтрымку кожнаму чалавеку. Сацыяльныя працаўнікі надаюць увагу тым, хто па розных акалічнасцях не можа паклапаціцца пра сябе сам. У сталіцы штогод па дапамогу звяртаецца кожны трэці мінчанін - гэта пенсіянеры, шматдзетныя сем'і, людзі з абмежаванымі магчымасцямі. А ў перыяд каранавіруса працаўнікі сацабароны нароўні з урачамі апынулася на перадавой.