У Беларусі развіталіся з Героем Савецкага Саюза Васілём Мічурыным

19 декабря 2021
Чалавек-легенда, прыклад для падрастаючых пакаленняў, сапраўдны патрыёт сваёй Радзімы. Сёння Беларусь развіталася з Героем Савецкага Саюза Васілём Мічурыным. Цырымонія прайшла ў Цэнтральным доме афіцэраў - кветкі і вянкі ўсклалі прадстаўнікі палітычнай эліты, розных міністэрстваў і ведамстваў, грамадскіх арганізацый і простыя людзі. Васіль Сяргеевіч Мічурын прайшоў дзве вайны - савецка-фінскую і Вялікую Айчынную, удзельнічаў у абароне Мінска, Магілёва, у баях за Кёнігсберг і дайшоў да Берліна. 

Васіль Мічурын пайшоў з жыцця на 106-м годзе. Ён пахаваны на Усходніх могілках Мінска. Памяць аб героі назаўжды застанецца ў сэрцах беларусаў.