У Беларусі прапрацоўваюцца розныя варыянты святаў з захаваннем антыкавідных мер

1 декабря 2020

Асаблівая ўвага - дзіцячым навагоднім мерапрыемствам. Як адзначылі напярэдадні на пасяджэнні абласнога штаба па процідзеянні распаўсюджванню каранавіруса ў Віцебску, усе школы паўночнага рэгіёна працуюць у штатным рэжыме. Спраўна выконваюцца рэкамендацыі – праветрыванне памяшканняў, апрацоўка класаў і кабінетаў. Таксама спецыялісты заклікаюць свядома падыходзіць да прафілактыкі на рабочых месцах, у магазінах, грамадскім транспарце.

У паліклініках паўночнага рэгіёна працуюць кол-цэнтры. Медыкам дапамагаюць больш за 300 студэнтаў.