Легкавушка і трактар сутыкнуліся ў пасёлку Калодзішчы

23 января 2018

Вадзіцель-бяспраўнік на Chrysler (да таго ж ён знаходзіўся ў нецвярозым стане) урэзаўся ў трактар МТЗ, які рухаўся ў спадарожным напрамку. Як высветлілася, мужчына за рулём трактара таксама не меў вадзіцельскага пасведчання. У выніку аварыі вадзіцель легкавушкі атрымаў лёгкія траўмы.

Яшчэ адно ДТЗ пад Мінскам. Ля вёскі Узбор'е пад колы аўто трапіла жанчына. Яна пераходзіла праезную частку па нерэгуляваным пешаходным пераходзе і не была пазначана святлоадбівальным элементам. Зараз жанчына знаходзіцца ў рэанімацыі бальніцы хуткай дапамогі.

А ў сталіцы нецвярозы вадзіцель КІА не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў рэйсавы аўтобус. ДТЗ здарылася раніцай на праспекце Незалежнасці. Па выніках медыцынскага агляду ў крыві вадзіцеля легкавушкі выявілі больш за паўтара праміле алкаголю.