У Беларусі праходзіць сустрэча прыродаахоўных інспекцый Беларусі і краін Балтыі

20 августа 2015

Пытанні аховы навакольнага асяроддзя, рыбалоўства і палявання ў гэтыя дні абмяркоўваюць у чатырохбаковым фармаце. Упершыню ў Беларусі праходзіць сустрэча прыродаахоўных інспекцый нашай краіны і краін Балтыі. Спецыялісты з Літвы, Эстоніі і Латвіі дзеляцца сваімі напрацоўкамі, а таксама вывучаюць вопыт беларускіх калегаў. У Бярозаўскім раёне ўдзельнікі сустрэчы наведалі платную сажалку для аматараў спартыўнай рыбалкі, так званага, карп-фішынгу. Тут рыбу ловяць, узважваюць і адпускаюць назад у сажалку. Гэта адзін з прыкладаў таго, як можна беражліва ставіцца да прыродных рэсурсаў.

Аляксандр Дуньковіч, намеснік начальніка Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь: "Мы сёння знаходзімся на стадыі распрацоўкі ўнікальнага вопыту Эстонскай Рэспублікі па кантролі за лесакарыстаннем. У іх створана ўнікальная сістэма, на наш погляд, найбольш эфектыўная ў Еўропе, электронная сістэма ўліку, якая дазваляе адсочваць лесапрадукцыю на ўсіх яе стадыях: росту, нарыхтоўкі да аж да перапрацоўкі".

Кястуціс Матэкайціс, загадчык аддзела Дзяржаўнай службы аховы навакольнага асяроддзя Літоўскай Рэспублікі: "У нашай рэспубліцы мы ўжо пачалі выкарыстоўваць кіналагічную дзейнасць пры ахове прыроды і таксама раім. Наколькі ведаем, у калегаў з Беларусі яшчэ няма такой дзейнасці. Потым дроны, так званыя, - лятальныя апараты".

Таксама госці з Прыбалтыкі пабывалі ў найбуйнейшай у нашай краіне рыбнай гаспадарцы "Сялец". За год тут выгадоўваюць і разводзяць парадку чатырох тысяч тон рыбы. У асноўным гэта карп. Аднак, як упэўніліся госці, у штучных вадаёмах можна выгадоўваць і асятровых. Ёсць на прадпрыемстве і ўласны цэх, дзе 20% прадукцыі перапрацоўваюць.