У Беларусі праходзіць Тыдзень дадатковай адукацыі

6 сентября 2016

Больш за 300 устаноў дапамогуць школьнікам знайсці свой варыянт нясумнага і карыснага адпачынку. У Беларусі праходзіць Тыдзень дадатковай адукацыі. Напярэдадні на брыфінгу намеснік міністра Віктар Якжык падкрэсліў, што, згодна са статыстыкай, кожны трэці вучань, акрамя праграмы, дадаткова вучыцца і пасля школы. Напрамкаў дзясяткі: ад малявання і танцаў да авіямадэлявання і інжынернага дызайну. А адзін з самых папулярных - робататэхніка.

Віктар Якжык, намеснік міністра адукацыі Беларусі: "За апошнія пяць гадоў рэалізаваныя і рэгіянальныя праграмы развіцця сістэмы дадатковай адукацыі, і канкрэтныя стратэгіі развіцця асобных напрамкаў дадатковай адукацыі. Тэхнічная творчасць найбольш прыкметная, хуткімі тэмпамі развіваецца робататэхніка, і за апошнія гады каля 20-ці напрамкаў робататэхнікі развіваецца ў сістэме дадатковай адукацыі".

Такія дадатковыя пазашкольныя заняткі дапамагаюць не толькі знайсці хобі, але і вызначыцца з выбарам будучай прафесіі.