У Беларусі працягваюцца выязныя прыёмы грамадзян

16 января 2019

У студзені іх правядуць кіраўнікі дзяржорганаў і ведамстваў. Сёння ў Віцебскім гарвыканкаме адбудзецца прыём у старшыні канцэрна "Беллёгпрам" Мікалая Яфімчыка. Заўтра ў Баранавіцкім райвыканкаме ў старшыні Дзяржкамітэта па маёмасці Андрэя Гаева, а ў Мёрскім райвыканаме - у старшыні праўлення Беларускага рэспубліканскага саюза спажывецкіх таварыстваў Валерыя Іванова. Сустрэчы пройдуць таксама 18 і 24 студзеня.