У Беларусі прымуць дадатковыя меры па сацыяльнай абароне вайскоўцаў

10 февраля 2020
Указ сёння падпісаў Прэзідэнт. Так, вайскоўцы тэрміновай службы  і рэзервісты  падлягаюць абавязковаму дзяржаўнаму сацстрахаванню. Гэта залічаць у страхавы стаж, неабходны для вызначэння права на працоўную пенсію. Прадугледжаны дадатковыя льтоты  для падрыхтоўкі да паступлення ў навучальныя ўстановы, а таксама пераважнае права выбару месца працы пры размеркаванні. Акрамя таго, за членамі сям'і  вайскоўца  на ўвесь перыяд тэрміновай ваеннай службы  захоўваецца права карыстання жылым памяшканнем дзяржаўнага жылфонду.