У Беларусі плануюць узмацніць адраснасць дзяржпадтрымкі сем'яў з дзецьмі - адпаведны законапраект прынялі дэпутаты

31 января 2024

У Беларусі плануюць узмацніць дзяржпадтрымку сем'яў з дзецьмі. Адпаведны законапраект у першым чытанні сёння прынялі дэпутаты.

Так, адна з навацый дакумента - павышэнне мінімальнага памеру дапамог для жанчын па цяжарнасці і родах. Выплаты паднімуць з 50 да 100 % бюджэту пражытачнага мінімуму (зараз гэта крыху больш за 400 рублёў). Такое павелічэнне прадугледжана для жанчын, якія атрымліваюць адукацыю ў дзённай форме, размова ідзе і пра тых, хто страціў працу або скончыў вучобу, але на працягу паўгода паспеў стаць на ўлік па беспрацоўі.