У Беларусі чакаюцца навальніцы, град і моцныя ліўні

6 июня 2021

Аранжавы ўзровень небяспекі аб'яўлены ў Беларусі. Заўтра ў краіне чакаюцца навальніцы. Магчымы град і моцныя ліўні. У асобных раёнах будзе шквалістае ўзмацненне ветру - да 20 метраў за секунду. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 10-16° C, днём 21-27 цяпла.