У Беларусі адзвінелі апошнія званкі

29 мая 2021
Развітальны вальс, тысячы паветраных шароў і слёзы ўпотай. Апошнія званкі прагучалі сёння па ўсёй краіне. Для некаторых гэта значыць пачатак летніх канікул. Для другіх - кранальны момант развітання са школай. Так, сёлета з 11-ых класаў выпускаюцца амаль 52 тысячы навучэнцаў. Яшчэ 90 тысяч - з дзявятых. Сёння падтрымаць выпускнікоў прыйшлі родныя і сябры. Па традыцыі радасны момант з моладдзю падзялілі і прадстаўнікі ўлады (відэа).