Міжнародны жаночы дзень адзначаюць у Беларусі

8 марта 2024

Любячыя мамы і жонкі, сапраўдныя працаўніцы і патрыёткі. Усё гэта нашы беларускія жанчыны. Мілыя дамы адзначаюць самае далікатнае вясновае свята. Цёплыя пажаданні, прызнанні ў каханні і мора кветак - сёння толькі для вас.

Якая ж яна, беларуская сучасная жанчына. Белстат падрыхтаваў агляд аб прыгожай палове. І калі звярнуцца да лічбаў - нават больш, чым палове! Вас - 53,8 % або амаль 5 мільёнаў!

Сярэднестатыстычнай беларусцы крыху больш за 43 гады. Выбірае традыцыйныя сямейныя каштоўнасці. Калі гаворым пра вяселле, сярэдні ўзрост уступлення ў шлюб - 26,5 года. А калі пра нараджэнне першынца - гэта 27 гадоў. Большасць занятыя ў эканоміцы. Прафесіі, звязаныя з медыцынай, адукацыяй, фінансавай і страхавой дзейнасцю.

У Беларусі на тысячу мужчын прыпадае 1165 жанчын. Жывуць яны, у асноўным, у гарадах і пасёлках гарадскога тыпу. І прыкладна кожная пятая - на сяле.

Калі паспрабаваць намаляваць партрэт сярэднестатыстычнай беларускі - у нас атрымаецца жанчына сярэдніх гадоў, якая пражывае ў горадзе, атрымала вышэйшую або сярэднюю спецыяльную адукацыю і працуе ў сферы паслуг. І, вядома, жыве ў шлюбе, з дзецьмі, не забывае пра здаровы лад жыцця і знаходзіць час на вольны час і адпачынак.