У Беларусі адзначаюць Дзень машынабудаўніка

24 сентября 2023

Дзень машынабудаўніка адзначаюць у Беларусі. Гэтую сферу па праве называюць падмуркам усяго прамысловага комплексу. З прафесійным святам работнікаў і ветэранаў галіны павіншаваў кіраўнік дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што "сёння машынабудаўнічы комплекс краіны з'яўляецца ключавой сферай эканомікі, дзе засяроджаны асноўныя тэхналагічныя і інтэлектуальныя кампетэнцыі для вырашэння стратэгічных задач - захавання суверэнітэту нашай дзяржавы і павышэння ўзроўню жыцця людзей".

У краіне дзейнічае каля 250 прадпрыемстваў, на якіх працуе звыш 190 тысяч чалавек. У вытворчай лінейцы тысячы відаў унікальнай прадукцыі. Такія брэнды, як МТЗ, МАЗ, БЕЛАЗ, "БЕЛДЖЫ", Гомсельмаш, "Амкадар" ведае кожны беларус. Флагманы айчыннай вытворчасці добра ведаюць і за межамі Беларусі.