У Беларусі адкрываюцца планавыя сумесныя вучэнні з сіламі аператыўнага рэагавання АДКБ

19 сентября 2013

У Беларусі адкрываюцца планавыя сумесныя вучэнні з Калектыўнымі сіламі аператыўнага рэагавання АДКБ Узаемадзеянне-2013. Сёння пройдзе аператыўны збор камандавання і камандна-штабная трэніроўка. У вучэннях возьмуць удзел воінскія часці з Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі і Таджыкістана. Усяго будуць задзейнічаныя больш як 600 чалавек і звыш 60 адзінак тэхнікі. Гэтыя вучэнні пройдуць па 25 верасня на агульным фоне з сумеснымі вучэннямі беларуска-расійскіх Узброеных Сіл Захад-2013.