У Беларусі афіцыйна адкрыты мотасезон

15 апреля 2018

З прыходам сапраўднага вясновага цяпла аматары хуткасці і сустрэчнага ветру становяцца неад'емным складальнікам беларускіх дарог. Сёння ў Беларусі афіцыйна адкрыты мотасезон.

Больш за тысячу байкераў з усёй Беларусі сабраліся ля сталічнага Лядовага палаца, каб пасля цёплай сустрэчы з калегамі па цэху і феерычнага шоу калонай прайсці па цэнтры Мінска. Як рыхтаваліся ўступіць у новы сезон са сваім жалезным канём сталічныя матацыклісты? Які ён, герой нашага часу - у рэпартажы нашых карэспандэнтаў (відэа).