У Беларусі аб'яўлены аранжавы ўзровень небяспекі

23 июня 2013

Сёння на большай частцы краіны чакаюцца дажджы, навальніцы, месцамі град і парывісты вецер. Будзе па-ранейшаму горача: плюс 23-28 градусаў, па поўдні - да плюс 30. Медыкі раяць прытрымлівацца некаторых правіл, каб лягчэй пераносіць спякоту. Дарэчы, самы гарачы чэрвень у Беларусі зафіксавалі ў 1999. А ў 1964 у Беразіно быў усталяваны тэмпературны рэкорд - амаль плюс 36 градусаў.