У Беларусі пачнуць праводзіць сталы маніторынг забруджвання палёў і рэк пестыцыдамі

21 августа 2013

Сёлета эколагі Беларусі пачнуць праводзіць сталы маніторынг забруджвання палёў і рэк пестыцыдамі. Пра гэта нашаму тэлеканалу распавялі на міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі эколагаў, якая сёння праходзіць у Мінску. Да гэтага падобныя праверкі, вядома, праводзіліся, але былі сезонныя і не заўсёдныя. Зараз спецыялісты вызначаюць неабходную колькасць і перыядычнасць замераў вады і зямлі. Абмяркуюць гэтыя пытанні і на канферэнцыі, тут сабраліся спецыялісты з усёй Беларусі, а таксама эксперты з Швецыі. Усе разам яны пагавораць таксама пра развіццё маніторынгу прыродных рэсурсаў у нашай краіне і падзеляцца напрацоўкамі ў кожнай галіне.


У праграме міжнароднай канферэнцыі, якую прымае Мінск, каля 20 дакладаў, аб'яднаных адной тэмай - маніторынг навакольнага асяроддзя. Самыя новыя распрацоўкі і сучасныя падыходы да вывучэння ўплыву на экалогію так званых непрыродных фактараў.