У Беларусі пачынаюцца мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню памяці ахвяр халакоста

25 января 2019

Па ўсёй краіне сёння пройдуць ускладанні кветак да мемарыялаў, цырымоніі-рэквіемы і малітвы.

За час нямецкай акупацыі з 1941 па 1944 гады ў Беларусі былі забітыя і закатаваныя больш як 800 000 прадстаўнікоў яўрэйскай нацыянальнасці. На тэрыторыі нашай краіны дзейнічалі больш за 320 гета. Усяго ў свеце ахвярамі генацыду сталі каля шасці мільёнаў яўрэяў.