Футбалісткі юніёрскай зборнай Беларусі саступілі на старце кваліфікацыі да чэмпіянату Еўропы

3 апреля 2024

Жаночая юніёрская зборная Беларусі, якая складаецца з футбалістак не старэйшых за 19 гадоў, прайграла на старце кваліфікацыі да чэмпіянату Еўропы. Дзяўчаты саступілі саперніцам з Бельгіі з лікам 0:3.

Наступны паядынак беларускі правядуць ужо ў суботу, 6 красавіка, з гаспадынямі турніру - камандай Сербіі. А 9 красавіка дзяўчаты завершаць спаборніцтвы матчам супраць Славакіі.