У Беларусі пачынаецца рэспубліканская акцыя "Стоп - спайс!"

19 мая 2015

"Не - наркотыкам!", - сёння гавораць ва ўсіх школах краіны. У Беларусі пачынаецца рэспубліканская акцыя "Стоп - спайс!". Акрамя выступленняў для моладзі, спецыяльныя трэнінгі правядуць і для выкладчыкаў. Гэта дазволіць адрозніць залежнага падлетка ў зносінах і паводзінах. Адзначым, тры чвэрці нарказлачынстваў, якія здзяйсняюцца ў школах, каледжах і інтэрнатах выяўляюцца менавіта дзякуючы педагогам.

Віталь Янчын, начальнік аддзела ўпраўлення прафілактыкі ГУАПП МУС Беларусі: "Мы праводзім прафілактычныя мерапрыемствы і растлумачваем, якая суровая адказнасць пагражае за збыт наркотыкаў. Рост злачынстваў, звязаны з наркотыкамі, дае агульнае павелічэнне колькасці злачынстваў, звязаных з удзелам падлеткаў".

Толькі за 4 месяцы гэтага года ў Беларусі выяўлена больш за сотню фактаў ужывання наркотыкаў непаўналетнімі. Часцей за ўсё віной усяму - курыльныя сумесі, так званыя - спайсы.