У Беларусі пачаліся памятныя мерапрыемствы да 100-годдзя Пятра Машэрава

13 февраля 2018

Векавы юбілей першы сакратар ЦК Кампартыі БССР адзначыў бы сёння. У Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адкрылася выстава, прысвечаная аднаму з самых выбітных дзяржаўных дзеячаў свайго часу.

Большая частка экспанатаў - з фондаў музея: фатаграфіі, дакументы, узнагароды, асабістыя рэчы - усяго 75 прадметаў. У экспазіцыю ўвайшлі і прадметы з прыватнай калекцыі сям'і Машэрава. Напрыклад, партрэт, напісаны народным мастаком СССР Міхаілам Савіцкім.

Пётр Машэраў прайшоў няпросты шлях - ад сельскага настаўніка да кіраўніка Беларускай ССР. У гады вайны ўзначальваў падполле. Быў камісарам партызанскай брыгады Ракасоўскага. У часы дзяржаўнай службы лічыўся апекуном творчай інтэлігенцыі краіны. Загінуў першы сакратар БССР у выніку ДТЗ 4 кастрычніка 1980 года.