Эстафета "Полымя міру" набліжаецца да стадыёна "Дынама"

19 июня 2019

Да старту II Еўрапейскіх гульняў  засталося два  дні. Эстафета "Полымя міру" набліжаецца да стадыёна "Дынама", дзе 21 чэрвеня ўрачыста адкрыецца спартыўны форум. 

Сёння эстафету віталі на тэрыторыі сталічных аўтагігантаў. У Заводскім раёне эстафету сустракалі на заводзе колавых цягачоў. Асаблівай атрымалася перадача эстафеты ля прахадной на Мінскі аўтамабільны завод. Па зборачным цэху МАЗа  факел пранёс Сяргей Вязовіч, які са сваім экіпажам нядаўна заваяваў першае месца ў ралі-рэйдзе ў Марока. 

Далей эстафета "Полымя міру" адправілася на Мінскі трактарны завод. Сёння факеланосцы прабягуць яшчэ і па Парку высокіх тэхналогій. Як пройдуць гэтыя этапы - у наступных выпусках навін.