У Беларусі пачалася падрыхтоўка да святкавання Дня Незалежнасці

10 июня 2013

Ужо сёння вечарам адточваць зладжанасць дзеянняў будзе рота ганаровай варты. У сувязі з гэтым з 21:45 да паўночы будзе абмежаваны рух па праспекце Машэрава ў Мінску. Трэніроўкі будуць праходзіць практычна праз дзень аж да 24 чэрвеня. ДАІ просіць вадзіцеляў і пасажыраў улічваць папярэджанне пры выбары маршруту.