У Беларусі на выхадных захаваецца халоднае надвор'е

22 мая 2020
У Беларусі халодна будзе і на выхадных. Майская тэмпература сёлета ніжэй за звычайную амаль на шэсць градусаў. Апошні раз так марозна было ў 2004 годзе. Сёння днём чакаюцца дажджы, уначы ў некаторых раёнах краіны выпадзе мокры снег. Па краіне будзе да плюс 12. Але цяпла чакаць засталося нядоўга. З нядзелі  замаразкі пачнуць адыходзіць, а тэмпература вернецца ў сваю майскую норму. У панядзелак тэмпература чакаецца да + 15.