Праграма сямейнага капіталу пашыраецца і будзе прадоўжана да канца 2024 года

18 сентября 2019

Адпаведны ўказ сёння падпісаў Прэзідэнт Беларусі. Новыя магчымасці датычацца датэрміновага выкарыстання сродкаў зыходзячы з інтарэсаў шматдзетных сем'яў. Як і раней, пасля 18 гадоў з даты нараджэння дзіцяці грошы могуць быць выкарыстаныя на паляпшэнне жыллёвых умоў, атрыманне адукацыі, атрыманне паслуг у сферы сацыяльнага абслугоўвання, аховы здароўя, фарміраванне назапашвальнай пенсіі маці. 

А вось датэрмінова выкарыстаць грошы зараз можна на атрыманне платных медыцынскіх паслуг,  таксама на адукацыю і паляпшэнне жыллёвых умоў. Фарміравацца сямейны капітал будзе ў беларускіх рублях. Базавы памер на 1 студзеня будучага года - 22 з паловай тысячы. Пры гэтым для захавання пакупніцкай здольнасці сродкі будуць штогод індэксавацца. Нагадаем, што права на прызначэнне сямейнага капіталу маюць беларусы пры нараджэнні (усынаўленні, удачарэнні) трэцяга або наступных дзяцей пры ўмове, што ў сям'і выхоўваюцца не менш за 3 дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў.