У Беларусі на святочныя выхадныя - летняе надвор'е

27 апреля 2018

Чэрвеньскае сонца ў канцы красавіка. У Беларусі на святочныя выхадныя - летняе надвор'е. Тэмпература паветра будзе вышэйшай за норму на 8 градусаў. Ноччу да 7 цяпла, днём максімум 20, у нядзелю - 24 з плюсам. А вось у панядзелак па поўдні краіны - 29 градусаў, праўда, з дажджом.

Такое летняе надвор'е захаваецца ў Беларусі да канца наступнага тыдня.