У Беларусі на гэтым тыдні чакаецца да - 20 °C

6 декабря 2021
Снежны і марозны пачатак зімы  ў Беларусі! Да мінус 20 градусаў апусцяцца слупкі тэрмометра ўжо на гэтым тыдні. Заўтра ў прагнозах - снег, мокры снег, па паўднёвым усходзе краіны магчымы дождж. Днём тэмпература ад 0 да - 8, уначы да - 14 градусаў. У сераду і чацвер ападкі не чакаюцца, а вось маразы ўзмоцняцца.

Аднак ужо ў другой палове тыдня маразы паступова аслабеюць. Тэмпература паветра будзе ад +4 да - 4. У прагнозах снег і мокры снег.