У Беларусі можа запрацаваць сістэма страхавання для работнікаў прадпрыемстваў-банкрутаў

21 ноября 2016

Пра такія планы журналістам расказаў старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Міхаіл Орда перад пачаткам пасяджэння нацыянальнага савета па працоўных і сацыяльных пытаннях. Зараз у Беларусі распрацоўваецца механізм для работы з супрацоўнікамі кампаній-банкрутаў. У першую чаргу плануецца стварыць спецыяльны фонд для кампенсацыі заработных плат.

Міхаіл Орда, старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі:

"Мы паглядзелі і звярнуліся да вопыту, які ёсць у іншых краінах. І ў прыватнасці ёсць у прыбалтыйскі і скандынаўскіх краінах такі вопыт, не зусім далёка ад нас, у нашых суседзяў. Паглядзелі, як у іх. Усе - і наймальнікі, і ўрад - былі абсалютна салідарныя ў тым, што такі кампенсацыйны механізм патрэбны. Сёння ён неабходны".

Плануецца, што ў савет фонду ўвойдуць прадстаўнікі з урада, ад прадпрыемстваў і прафсаюзаў. Акрамя пытанняў аб зарплаце, такое страхаванне прадугледжвае і кампенсацыю водпуску.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя