У Беларусі і Расіі стартавалі сумесныя стратэгічныя вучэнні "Захад-2017"

14 сентября 2017

Кіраўнікам органаў ваеннага кіравання, камандзірам аб'яднанняў і воінскіх часцей уручаны пакеты з указаннямі генштабоў Узброеных сіл Саюзнай дзяржавы на выкананне вучэбна-баявых задач.

Для адпрацоўкі практычных дзеянняў будуць выкарыстоўвацца шэсць палігонаў і два ўчасткі мясцовасці ў Віцебскай вобласці. І гэта толькі ў Беларусі. У Мінабароны падкрэсліваюць: вучэнне носіць толькі абарончы характар, войскі і тэхніка не перавышаюць колькасць, абмежаваную рознымі пагадненнямі па кантролі над узбраеннямі.

На тэрыторыі нашай краіны задзейнічаюць каля 140 танкаў, удзельнічае паўтары сотні адзінак артылерыі і ракетных сістэм, больш за 40 самалётаў і верталётаў.

Адкрытасць і празрыстасць вучэння падкрэслівае вялізная колькасць акрэдытаваных СМІ. Шмат і назіральнікаў - 80 чалавек ад Латвіі, Літвы, Польшчы, Украіны, Эстоніі, Швецыі і Нарвегіі - гэта прадстаўнікі міжнародных арганізацый, такіх як НАТА і АБСЕ. Плюс акрэдытаваныя ваенна-дыпламатычныя карпусы замежных дзяржаў.