У Беларусі навальнічны фронт пакінуў без святла больш за тысячу населеных пунктаў

13 марта 2020
У Беларусі працягваюць аднаўляць электразабеспячэнне. Навальнічны фронт за апошнія суткі пакінуў без святла больш за тысячу населеных пунктаў па ўсёй краіне. Зараз абясточанымі застаюцца звыш паўтары сотні, у асноўным у Віцебскай вобласці.  Вецер паваліў дзясяткі дрэў, пашкоджаныя два аўто і дахі трох жылых дамоў. Аранжавы ўзровень небяспекі сіноптыкі аб’явілі  і на сёння. Парывы днём будуць дасягаць 20 метраў за секунду.