У Беларусі энергетыкі і ратавальнікі працягваюць ліквідаваць наступствы непагадзі

27 января 2021
На гэтую хвіліну электра- і цеплазабеспячэнне адноўлена ў больш чым 2 тысячах населеных пунктаў. Для забеспячэння сельгасаб'ектаў цяплом і святлом задзейнічаны звыш паўсотні перасовачных генератараў.  Нагадаем, снежны цыклон "Ларс" абясточыў больш чым 2 тысячы населеных пунктаў. Асноўны ўдар прынялі на сябе Гродзенская, Брэсцкая і Гомельская вобласці. У кожным рэгіёне, а таксама ў Белэнерга працуюць аператыўныя штабы.   

Аляксандр Малькоў, начальнік сектара па рабоце са СМІ ДВА "Белэнерга" (па тэлефоне)

У гэтыя хвіліны спецыялісты Белэнерга праводзяць штаб. Усю актуальную інфармацыю аб ліквідацыі наступстваў "Ларса" мы чакаем атрымаць у найбліжэйшы час. Дарэчы, у Беларусі зафіксавана 80 выпадкаў падзення дрэў, у выніку якіх пашкоджаны 11 аўтамабіляў. Падтоплены дзясяткі падворкаў. Вось як каментуюць ратавальнікі тое, што адбылося. 

Віталь Навіцкі, афіцыйны прадстаўнік МНС Беларусі (па тэлефоне).