У Беларусі - Дзень настаўніка. У нашай краіне гэта свята для 430 тысяч работнікаў адукацыі

2 октября 2022

Словы падзякі сёння гучаць у адрас беларускіх педагогаў. Традыцыйна ў першую нядзелю кастрычніка наша краіна адзначае Дзень настаўніка. З прафесійным святам работнікаў сферы адукацыі павіншаваў Прэзідэнт. 

Сёння ў сферы адукацыі каля 430 тысяч спецыялістаў і палова - гэта педагагічныя работнікі. Больш за 82 % настаўнікаў школ - жанчыны. Часцей за ўсё яны выкладаюць мовы і літаратуру, хімію, біялогію. Мужчыны вучаць фізіцы, фізічнай культуры, гісторыі і іншым грамадскім дысцыплінам. На аднаго настаўніка ў сярэднім прыпадае 10 вучняў. 

Беларусь па індэксе ўзроўню адукацыі займае 32-ю пазіцыю і знаходзіцца ў спісе краін з вельмі высокім індэксам чалавечага развіцця. І гэта ў тым ліку заслуга нашых настаўнікаў.