У Беларусі ўшаноўвалі ветэранаў ОУС і ўнутраных войскаў МУС

11 ноября 2015

Ва ўсіх міліцэйскіх падраздзяленнях напярэдадні адбыліся ўрачыстыя мерапрыемствы з нагоды Дня ўшанавання ветэранаў органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў. Для многіх супрацоўнікаў, якія служылі ў савецкія часы, гэтая дата з'яўляецца вялікім святам, таму што менавіта 10 лістапада адзначаўся Дзень савецкай міліцыі. Так, у Мінску ля будынка МУС паводле традыцыі ўсклалі вянкі да мемарыяльнага знака памяці генерал-палкоўніка Бельчанкі. Таксама арганізатары аддалі доўг памяці загінуўшым супрацоўнікам і ля мемарыяла на Камуністычнай.

За 24 гады сваёй дзейнасці ветэранская арганізацыя беларускай міліцыі аб'яднала амаль 24 тысячы чалавек. Старэйшае пакаленне вартавых парадку бярэ актыўны ўдзел у паўсядзённым жыцці ведамства, дапамагае ў навучанні і выхаванні маладых супрацоўнікаў.