У Беларусі сёння Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў

15 февраля 2017

Сёння ўся краіна ўспамінае герояў, загінуўшых у Афганістане. У Беларусі праходзіць Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. 28 гадоў таму савецкія войскі пакінулі межы Афгана, дзе афіцэры і салдаты выказвалі стойкасць і мужнасць. 9-гадовая вайна забрала жыцці 15 000 салдатаў і афіцэраў, 771 беларус не вярнуўся на радзіму.

У Мінску мерапрыемствы, прысвечаныя гэтай даце, пройдуць на Востраве мужнасці і скрухі. На жалобны мітынг збяруцца ўдзельнікі той страшнай вайны і сем'і загінуўшых салдатаў. Пачнуцца мерапрыемствы ў 10 гадзін з цырымоніі ўскладання кветак. А ў гадзіну дня ўдзельнікі адправяцца на мітынгі-рэквіемы.