У Беларусь паступіць 1 млн доз вакцыны ад COVID-19 Sinopharm

25 августа 2021

Мільён доз кітайскай вакцыны ад COVID-19 Sinopharm  паступіць у  Беларусь у першых чыслах верасня. Наконт гэтага інфармуе Міністэрства аховы здароўя. Дакументы на закупку прайшлі ўзгадненне. Раней вакцына Sinopharm паступала ў краіну па лініі гуманітарнай дапамогі. У вырашэнні пытання дапамагалі прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў і пасольствы дзвюх краін. Таксама кітайскі бок выдзяляе Беларусі яшчэ 500 тысяч доз вакцыны ў якасці гуманітарнай дапамогі.