У Беларусь нарэшце прыйшлі снегапады

28 декабря 2015

У Беларусь за чатыры дні да Новага года, нарэшце прыйшлі снегапады. Ападкі пачаліся напярэдадні позна ўвечар. Разам з гэтым апусцілася і тэмпература. У сярэднім зараз па краіне - мінус 3 градусы. На дарогах з-за вялікай колькасці снегу ўтварыліся намеці. На вуліцах гарадоў ужо працуе ўборачная тэхніка. Дарогі пасыпаюць рэагентамі. Перш за ўсё расчышчаюць цэнтральныя вуліцы, хоць спецмашыны ўжо дабраліся да спальных раёнаў у сталіцы. На трасах - моцны галалёд. Вадзіцелям сёння варта быць асабліва ўважлівымі, як і пешаходам, якія пераходзяць дарогу. Адзначым, па паўночным усходзе Беларусі снегу не выпала. У навагоднюю ноч пахаладае да мінус васьмі, і пройдзе невялікі снег.