У Беларусь ідзе пацяпленне

29 января 2019

Паводле прагнозаў сіноптыкаў, ужо ў пятніцу слупок тэрмометра паднімецца да 3 цяпла. Сёння будзе да мінус 3, а ўначы тэмпература апусціцца да мінус 11. На большай частцы тэрыторыі пройдзе мокры снег. Месцамі чакаецца туман, на асобных участках дарог - галалёдзіца.