У аграгарадку Шчомысліца праезную частку перагарадзілі бетоннай канструкцыяй

9 августа 2018

Гэта выклікала абурэнне некаторых вадзіцеляў. Ім зараз трэба накіроўвацца ў аб'езд. Аднак самі жыхары вуліцы адзначаюць, што ў першую чаргу яны засцераглі сваіх дзяцей ад наезду. Дарога вельмі вузкая і зрабіць пешаходныя дарожкі там даволі складана. Многія аўтаўладальнікі ігнаруюць абмежавальныя знакі і парушаюць хуткасны рэжым. У канфлікце пешаходаў і вадзіцеляў разбіраўся Аляксандр Харавец.

Такіх гісторый не толькі ў Таццяны Анцілеўскай, а літаральна ў кожнага жыхара па вуліцы Вараб'ёва на некалькі гадзін. Жанчына прызнаецца: ні абмежавальныя знакі, ні наяўнасць пешаходаў не станавіліся перашкодай для некаторых вадзіцеляў парушаць хуткасны рэжым.

У гадзіны пік паток машын быў такі на гэтай вузкай дарозе, што здараліся заторы. Ды і размінуцца нават дзвюм легкавушкам тут не вельмі зручна. Цярпенне ў жыхароў скончылася, калі на мужа Таццяны наехала машына. Абышлося без сур'ёзных траўм. Пасля здарэння жыхары звярнуліся да мясцовых улад, каб яны дапамаглі вырашыць няпростую сітуацыю.

Аднак такая канструкцыя не спадабалася некаторым вадзіцелям, якія пастаянна зразалі шлях па вуліцы Вараб'ёва да вёскі Прылуцкая Слабада. У інспектараў ДАІ свой погляд на сітуацыю

Зрэшты, бар'ер зрабілі такім чынам, каб тут можна было праехаць без праблем аўтамабілям аварыйных або экстранных службаў. Аднак, паводле слоў месцічаў, некаторыя вадзіцелі пазадарожнікаў не звяртаюць увагу на перашкоду і едуць наўпрост. Тым самым разбураюць бетонную канструкцыю.

Нягледзячы на скаргі, рабіць вуліцу зноў скразной ніхто не збіраецца - сцвярджаюць у сельсавеце. Усё ж такі бяспека дзяцей у першую чаргу - куды больш важная, чым эканомія часу некаторых вадзіцеляў.