Сусветная прэса аб адкрытым дыялогу Прэзідэнта Беларусі

30 января 2015

Дыялог у Палацы Незалежнасці маментальна разлятаўся на цытаты. Дзякуючы такой форме СМІ змаглі адрасаваць Прэзідэнту пытанні, якія цікавяць шырокую чытацкую аўдыторыю. І не толькі ў межах нашай краіны. У абмеркаванне актыўна ўключыліся на інтэрнэт-форумах, сацсетках і блогах. Сёння выказванні Кіраўніка дзяржавы працягваюць публікаваць на сваіх інтэрнэт-старонках вядучыя сусветныя СМІ: тэлеканал "Еўраньюс", BBC, амерыканскае агенцтва "Блумберг", а таксама міжнароднае агенцтва "Рэйтар".