У аэрапорце Мінск усе рэйсы выконваюцца ў штатным рэжыме

27 октября 2016

Бортправаднікі Eurowings правядуць сёння забастоўку. Пакуль не зразумела - ці адаб'ецца забастоўка на сённяшнім адзіным рэйсе Lufthansa ў Мінск з Франкфурта. У нацыянальным аэрапорце яго чакаюць згодна з раскладам. Зрэшты, ёсць яшчэ адна навіна, ад якой залежаць і пасажыры, і лётны персанал. Беларусь накрыў моцны туман. У аэрапорце Мінск усе рэйсы выконваюцца ў штатным рэжыме.