У 2024 годзе па Беларусі плануюць адрамантаваць каля 1700 км дарог

11 марта 2024

Па Беларусі сёлета плануюць адрамантаваць каля 1 700 кіламетраў дарог. На гэта накіруюць больш за мільярд рублёў.

Ужо ідуць работы на трасе М3 Мінск - Віцебск (участак ад Лагойска да Плешчаніц) і на дарозе ад Смалявіч да Жодзіна. Паралельна дарожныя службы займаюцца і ямачным рамонтам. Самы вялікі аб'ём традыцыйна ў сталіцы.

Зараз ідзе вясновы агляд, па выніках якога аб'екты і аб'ёмы работ могуць быць скарэкціраваны.